| ||||||||||||||||||||||||||||
Сарока[3] (малд.: Soroca) — горад і муніцыпій у Малдове, цэнтр Сарокскага раёна. 22 196 чалавек (2014). Размешчаны ў глыбокай даліне на правым беразе ракі Днестр за 40 км ад чыгуначнай станцыі Фларэшць. Галоўная славутасць горада — сярэднявечная Сарокская крэпасць, таксама папулярны для турыстаў Бякіраўскі Яр — скала з гіпсу і пясчаніку, Пячора Манаха.