Сары | |
---|---|
Месцазнаходжанне | |
Матэрыял | шоўк[1], хімічныя валокны[d][1] і бавоўна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Са́ры (ад санскр.: शाटी «кавалак тканіны») — традыцыйная жаночая вопратка з Індыйскага субкантынента. Складаецца з доўгага кавалка тканіны, які абгортваюць вакол стану і праз плячо. Разам з сары апранаюць падцягнуты ліф або блузу і спадніцу.
Сары вядомы з перыяду імперыі Гупта.
У нашы дні існуюць шматлікія стылі абготвання і нашэння сары, у тым ліку бенгальскі без зморшчын, гуджарацкі з абгортваннем са спіны, ніві з абгортваннем вакол сцёгнаў, мегхалайскі з выкарыстаннем некалькіх кавалкаў тканіны і г. д.