Падчас спартыўнай кар’еры выступала з большага на дыстанцыях 5000 і 10000 метраў. У 10000 метрах выйграла чэмпіянат свету 1993 года і чэмпіянат Еўропы 1994 года. Усталявала сем нацыянальных рэкордаў, на 2021 год, усе яны былі не пабітыя.
У 2016 годзе Эсая стала членам Міжнароднага алімпійскага камітэта, да гэтага была членам Камітэта па этыцы Фінскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі з 2014 года[3].
На парламенцкіх выбарах 2015 года Эсая была абрана прадстаўляць наваствораную выбарчую акругу Савонія і Карэлія[7]. Пазней яна была абрана віцэ-спікерам парламенцкай групы хрысціянскіх дэмакратаў(укр.) (бел.. У жніўні 2015 год была абрана старшынёй сваёй партыі пасля таго, як яе папярэдніца Пяйві Расянен(польск.) (бел. сышла з гэтай пасады[8]. Эсая была пераабрана ў Эдускунту на выбарах 2019 года, таксама была пераабрана на трэці тэрмін старшынёй партыі на з’ездзе хрысціянскіх дэмакратаў(укр.) (бел. у жніўні таго ж года.