Саскачэванскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Saskatchewan | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Saskatchewan |
Заснаваны | 1907 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Саскатун, Саскачэван, Канада |
Сайт | usask.ca |
Саскачэванскі ўніверсітэт (англ.: University of Saskatchewan) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Саскатун у правінцыі Саскачэван, Канада.
Саскачэванскі ўніверсітэт — гэта буйнейшая навучальная ўстанова ў канадскай правінцыі Саскачэван. Ён з’яўляецца адным з вядучых даследчых універсітэтаў Канады. Вучэльня пачала сваю дзейнасць як сельскагаспадарчы каледж у 1907 годзе. Галоўны ўніверсітэцкі кампус размешчаны на 981 га, яшчэ 200 га адведзены для навукова-даследчага парку. Універсітэт прапануе больш за 200 акадэмічных праграм.