Сасудзістыя расліны (лац.: Tracheophyta, Plantae Vasculares, Tracheobionta) — падцарства раслін, тканкі якіх пранізаны сасудзіста-валакністымі пучкамі. Да гэтай групы адносяцца ўсё вышэйшыя расліны за выключэннем мохападобных[1].
Астатнія расліны, якія не маюць ў сабе сасудзістых пучкоў, называюцца клетачнымі (лац.: Plantae Cellulares). Гэты падзел прапанаваны Агюстэнам Пірамам Дэкандолем у 1813 годзе. Да сасудзістых раслін адносяцца як вышэйшыя споравыя (Псілотападобныя, Папарацепадобныя, Дзеразападобныя, Вужоўнікападобныя і Хвошчападобныя), так і ўсё насенныя расліны.
Зноскі