Сасык | |
---|---|
укр. Сасик | |
![]() | |
Краіна | |
![]() |
Сасык (укр.: Сасик), Кундук — ліман у Адэскай вобласці Украіны.
Утварыўся ў выніку трансгрэсіі марскіх вод у нізоўі рэк Кагыльнык і Сарата. У прыродным стане аддзяляўся ад Чорнага мора пясчана-ракушачнікавым перасыпам, пасля будаўніцтва Дунай-Дняпроўскай арашальнай сістэмы аддзелены ад мора дамбай, штучнымі пратокамі злучаны з азёрамі Джантшэйскім і Малым Сасыкам. Даўжыня 35 км, шырыня ад 4,5 да 11 км, плошча каля 215 км².