Сафо́ра[3] (Sophóra) — род раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae), уключае 45 відаў невялікіх дрэў і хмызнякоў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках. На Беларусі інтрадукавана Сафора японская.
Лістападныя дрэвы і кусты, радзей — шматгадовыя травы. Лісце непарнаперыстае, чаргаванае. Кветкі белыя, ружовыя, жаўтаватыя, фіялетавыя, сабраныя ў гронкі або мяцёлкі. Плод — боб.
Усе віды сафоры ядавітыя. Некаторыя віды небяспечнае пустазелле. Могуць выкарыстоўвацца ў якасці інсектыцыдных, лекавых, фарбавальных, дэкаратыўных і меданосных раслін.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Сафора ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.201