Сафі Жанжамбр Андэрсан

Сафі Жанжамбр Андэрсан
фр.: Sophie Gengembre Anderson
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Sophie Gengembre Anderson
Дата нараджэння 1823[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1903(1903-03-10)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Коломб Жанжамбр[d]
Муж Уолтэр Андэрсан[d]
Род дзейнасці мастачка, артыстка
Жанр партрэтны жывапіс[d]
Мастацкі кірунак прэрафаэліты
Уплыў Aimée Brune-Pagès[d][4] і Карл Карлавіч Штэйбен[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сафі Жанжамбр Андэрсан (англ.: Sophie Gengembre Anderson; 1823, Парыж — 10 сакавіка1903, Карнуол) — англійская мастачка, якая спецыялізавалася ў жанры партрэта, пераважна жанчын і дзяцей у асяроддзі сельскай мясцовасці. Яна пачынала сваю кар’еру літографам і мастаком партрэтаў, супрацоўнічала з мастаком Уолтарам Андэрсанам . Яе карціны выстаўляліся ў Каралеўскай Акадэміі мастацтваў, Таварыстве Брытанскіх мастакоў і многіх рэгіянальных галерэях.

Сафі нарадзілася ў Парыжы ў 1823 годзе. Бацькамі мастачкі былі парыжскі архітэктар Шарль Жанжамбр і яго жонка, англічанка Марыянна Фэрэй[5]. Яны жылі ў Парыжы ў першыя гады жыцця Сафі, дзе яе бацька быў знаёмы з мастакамі і акцёрамі, такімі як Франсуа-Жозэф Тальма. У 1830 годзе бацька быў паранены ў ходзе падзей Французскай рэвалюцыі, і сям’я перабралася ў Лондан, дзе Шарль Жанжамбр працаваў архітэктарам у Шарля Фур’е. Пасля гэтага яны вярнуліся ў Францыю.

У семнаццаць гадоў у Сафі з’явілася цікавасць да мастацтва, калі ў горадзе пабываў вандруючы мастак-партрэтыст[6]. Яна атрымала добрую хатнюю адукацыю, а ў 1843 годзе вучылася ў мастака Шарля Штейбена[7]. Сям’і прыйшлося пераехаць у ЗША, ратуючыся ад рэвалюцыі 1848 года[8]. У пачатку яны жылі ў Цынцынаці ў штаце Агая, затым — у Манчэстэры ў штаце Пенсільванія. Там яна працавала ў кампаніі Louis Prang & Co, дзе рабіла каляровыя літаграфіі.

У 1851 чатыры яе ілюстрацыі ўвайшлі ў зборнік «Гістарычныя калекцыі Вялікага Западу» (Historical Collections of the Great West)[9]. Таксама яна супрацоўнічала з мастаком Уолтэрам Андэрсанам над серыяй партрэтаў амерыканскіх пратэстанцкіх епіскапаў[7]. Некаторы час пасля гэтага яны ажаніліся ў Манчэсцеры.

У 1854 годзе Андэрсаны пераехалі ў Лондан, дзе Сафі выстаўляла свае карціны ў Каралеўскай акадэміі Мастацтваў і Таварыстве Брытанскіх мастакоў.

У 1858 годзе яны пераехалі ў Нью-Ёрк, а каля 1863 — вярнуліся ў Лондан. У 1871, каб паправіць здароўе, пераехалі на італьянскі востраў Капры, дзе жылі на Віле Кастэла і ладзілі творчыя вечары, куды запрашалі многіх вядомых мастакоў таго часу (Фрэдэрык Лейтан, Джон Сінгэр Сарджэнт, Эдуар Сэн).

У 1894 пара пераехала ў Англію, у горад Корнуал. Уолтар Андэрсан памёр 11 студзеня 1903 года, і праз два месяцы, 10 сакавіка памерла і Сафі. Пахавана на могілках Свонвейл разам з мужам[10].

Зноскі

  1. Sofie Anderson // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sophie Gengembre Anderson — 2008.
  3. Sophie Gengembre Anderson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Database of Salon Artists Праверана 4 ліпеня 2023.
  5. Stewart, Brian; Cutten, Mervyn (1997). The Dictionary of Portrait Painters in Britain up to 1920. Antique Collectors' Club. ISBN 1-85149-173-2.
  6. Clayton, Ellen Creathorne (1876). English Female Artists. London: Tinsley Brothers. pp. 7-9.
  7. а б Haverstock, Mary Sayre; Vance, Jeannette Mahoney; Meggitt, Brian L. (2000). Artists in Ohio, 1787—1900: A Biographical Dictionary. Kent State University Press. p. 329. ISBN 978-0-87338-616-6.
  8. «Sophie Gengembre Anderson». Cornwall Artists Index.
  9. Stewart, Brian; Cutten, Mervyn (1997). The Dictionary of Portrait Painters in Britain up to 1920. Antique Collectors' Club. ISBN 1-85149-173-2.
  10. «Sophie Anderson». Falmouth Art Gallery.