Сафі Марсо | |
---|---|
Sophie Marceau | |
Імя пры нараджэнні | Сафі Даніэль Сільвія Мапю |
Дата нараджэння | 17 лістапада 1966[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Францыя |
Дзеці | Vincent Zulawski[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, спявачка, сцэнарыст, пісьменніца, тэатральная актрыса, кінаактрыса, кінарэжысёр |
Кар’ера | 1980 — цяпер. час |
Узнагароды | «Сезар» (1982) |
IMDb | ID 0000521 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сафi Марсо́ (фр.: Sophie Marceau [sɔfi maʁso]; пры нараджэнні Сафi Мапю фр.: Sophie Maupu; нар. 17 лістапада 1966, Парыж, Францыя) — французская актрыса, кінарэжысёр, сцэнарыст, празаік і спявачка.
14-гадовая Сафі Марсо знялася ўпершыню ў рамантычнай камедыю! «Бум» (1980), якая стала лідарам кінапракату, абышоўшы нават другую частку кінатрылогіі «Зорныя войны», а загалоўны саўндтрэк фільма стаў хітом у Еўропе. За ролю ў наступнай кінастужцы «Бум-2» дзяўчына атрымала прэстыжную прэмію «Сезар» як самая перспектыўная актрыса.
У паспяховай меладраме «Водар кахання Фанфан» (1993) актрыса сыграла ролю адчайнай дзяўчыны, якая загразла ў любоўным трохкутніку.
Рэжысёр Мел Гібсан спецыяльна запрасіў Сафі Марсо на ролю прынцэсы Ізабелы, жонкі англійскага караля Эдуарда ў фільме «Храбрае сэрца» (1995). Для яе здымкі сталі першым вопытам работы ў Галівудзе і прынеслі плён у выглядзе мноства прапаноў ад рэжысёраў і рэдактараў глянцавых часопісаў. Ну, а карціна атрымала пяць прэмій «Оскар».
Фільм «Ганна Карэніна» (1997) лічыцца адной з лепшых экранізацый рамана ў свеце, а ролю Сафі Марсо крытыкі назвалі вельмі ўдалым увасабленнем складанага вобразу рускай жанчыны.
Лёгкая камедыя пра сямейнае жыццё «Па той бок ложка» (2008) расказвае пра эксперымент сямейнай пары, у якой кожны лічыў, што ягоная ноша цяжэйшая. На год муж — працаголік, уладальнік буйной кампаніі, і жонка — хатняя гаспадыня, якая займаецца домам, дзецьмі і продажам біжутэрыі — мяняюцца месцамі, каб праверыць, па чый бок ложка жывецца лепш. Дзеянне фільма «Жанчыны-агенты» (2008) адбываецца падчас Другой сусветнай вайны, напярэдадні высадкі саюзнікаў у Нармандыі, і апавядае пра спецыяльны атрад.