Сацыял-дэмакратычная партыя (Літва)

Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы
Lietuvos socialdemokratų partija
Выява лагатыпа
Лідар Альгірдас Буткявічус
Дата заснавання 2001
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал Сацінтэрн;
Сцяг ЕС Партыя еўрапейскіх сацыялістаў
Колькасць членаў 18 532[1]
Месцаў у Сейме 25 з 141 (2008)
Месцаў у муніцыпальных саветах 328 з 1526 (2011)
Месцаў у Еўрапарламенце 3 з 12 (2009)
Сайт lsdp.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы (літ.: Lietuvos socialdemokratu partija — LSDP) — палітычная партыя сацыял-дэмакратычнай арыентацыі ў Літве.

Партыя была ўтворана ў 2001 годзе шляхам зліцця Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі і Дэмакратычнай партыі працы Літвы і лічыць сябе пераемнікам Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, якая існавала ў 1896—1940 гадах. Па выніках парламенцкіх выбараў 2004 года СДПЛ, якая выступіла ў кааліцыі з партыяй «Новы саюз (Сацыял-лібералы)» Артураса Паўлаўскаса, атрымала 20 месцаў (11 у НС(СЛ); кааліцыя сабрала 246 852 (20,65 %) галасоў). Пасля перамоў і утварэння чатырохпартыйнай кааліцыі (СДПЛ, НС(СЛ), Партыя працы, Саюз сялян і новай дэмакратыі) прадстаўнік СДПЛ Альгірдас Бразаўскас ізноў стаў прэм’ер-міністрам краіны; акрамя таго, члены партыі атрымалі партфелі міністраў абароны, фінансаў, камунікацый, аховы навакольнага асяроддзя і адукацыі. Пасля ўрадавага крызісу 2006 года Бразаўскас сышоў у адстаўку, і новым прэм’ер-міністрам ва ўрадзе меншасці стаў член СДПЛ Гедымін Кіркілас. На парламенцкіх выбарах 2008 года партыя атрымала 144 675 (11,73 %) галасоў і 25 месцаў і, не здолеўшы сфарміраваць урад, перайшла ў апазіцыю.

Партыя таксама прадстаўлена ў Еўрапарламенце — яна атрымала 2 з 13 адведзеных для Літвы месцаў на выбарах 2004 года (173 888 (14,4 %) галасоў) і 3 з 12 — на выбарах 2009 года (102 347 (18,12 %) галасоў). СДПЛ уваходзіць у Сацінтэрн і Партыю еўрапейскіх сацыялістаў.

Прадстаўнікі партыі тройчы ўдзельнічалі ў выбарах прэзідэнта Літвы, але кожны раз няўдала. У 2002—2003 гадах Вітэніс Павілас Андрукайціс атрымаў 105 584 (7,3 %) галасоў і заняў пятае месца, у 2004 годзе Чэславас Юршэнас заняў у першым туры пятае месца з вынікам у 147 610 (11,9 %) галасоў, а ў 2009 годзе Альгірдас Буткевічус заняў другое месца, набраўшы 162 549 (11,83 %) галасоў.

12—13 кастрычніка 2009 года ў штаб-кватэры СДПЛ у Вільнюсе спачатку адбыўся выбух, а затым у будынак была кінута бутэлька з запальнай сумессю[2].

На муніцыпальных выбарах 2011 года партыя атрымала найбольшую колькасць месцаў — 328 з 1526 (181 453 галасоў з 1,1 млн.)[3][4]. У Вільнюсе партыя атрымала 5 месцаў з 51[5], у Каўнасе — 6 з 41[6][7].

Падтрымка партыі на парламенцкіх выбарах і колькасць месцаў у Сейме

[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць пададзеных галасоў
Мест в Сейме

Зноскі

  1. http://www.tm.lt/dok/LR%20politiniu%20partiju%20sarasas%20%202018-03-01.pdf Праверана 13 верасня 2018.
  2. "В Литве неизвестные объявили войну крупнейшей оппозиционной партии". Regnum.ru. 13 октября 2009 года. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  3. Итоги муниципальных выборов (літ.)
  4. "Вайгаускас: независимые кандидаты получили 5% мандатов". DELFI. 28.02.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  5. Результаты выборов по городскому совету Вильнюса (літ.)
  6. Результаты выборов по городскому совету Каунаса (літ.)
  7. "Каунасцы протестовали против "крабовой" коалиции". DELFI. 10.03.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)