Сацыяльная палітыка — шматбаковая дзейнасць дзяржавы па кіраўніцтве развіццём сацыяльнай сферы грамадства, накіраванай на задавальненне інтарэсаў і патрабаванняў індывідаў і розных груп насельніцтва.
- паляпшэнне ўмоў працы і жыцця грамадзян;
- рэгуляванне занятасці, працэсаў падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў;
- забеспячэнне канстытуцыйнага права грамадзян на працу і сацыяльную дапамогу незанятаму насельніцтву; * рэалізацыя дзяржаўных гарантый у аплаце працы (вызначэнне мінімальных памераў заработнай платы);
- індэксацыя грашовых даходаў ва ўмовах свабоднага росту цэн;
- падтрыманне пражытачнага мінімуму малазабяспечаных грамадзян і шматдзетных сем'яў і іншае забеспячэнне належнага ўзроўню аховы здароўя насельніцтва;
- развіццё культуры, сістэмы адукацыі і выхавання;
- удасканаленне сістэмы сацыяльнага забеспячэння і сацыяльнай абароны насельніцтва;
- стварэнне ўмоў для гарманізацыі этнанацыянальных і міжрэлігійных адносін.
Сацыяльная абарона ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці - працу, быт, адпачынак, ахову здароўя, сацыяльнае забеспячэнне, адукацыю, культуру, этнанацыянальныя і міжрэлігійныя адносіны. Яна рэалізуецца праз распрацоўку і ажыццяўленне сацыяльных праграм і адпаведных сацыяльных мерапрыемстваў, праз прыняцце законаў і іншых прававых актаў, праз дзейнасць розных грамадскіх і дабрачынных фондаў.