Сацыялізм XXI стагоддзя — сучасная лацінаамерыканская мадыфікацыя сацыялістычнага вучэння. Узнік як лозунг прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса, які абвясціў курс на «сацыялізм XXI стагоддзя». Лозунг узяты з аднайменнай кнігі 1996 года Х. Дытэрыха, заснаванай на ідэях камп’ютарна-планавай эканомікі А. Петэрса. Уяўляе з сябе сумесь дэмакратычнай, хрысціянскай і баліварыянісцкай плыняў сацыялізму. Сёння існуюць пяць дзяржаў, якія абвясцілі курс на «сацыялізм XXI стагоддзя»: Балівія, Венесуэла, Куба, Нікарагуа, Эквадор. Дадзеныя краіны практыкуюць альбо практыкавалі нацыянальную мадэль сацыялізму замест марксісцка-ленінскай[1].
Згодна з Дытэрыхам, сучаснае грамадства павінна быць заменена «якасна выдатнай сістэмай». Праграма сацыялізму XXI стагоддзя ўключае абавязковы рэвалюцыйны кампанент. Гэтая рэвалюцыя, аднак, павінна быць паступовым і безгвалтоўным працэсам[2].