Сацін | |
---|---|
![]() | |
Матэрыял | бавоўна[1] і blend[d][1] |
Метад вырабу | satin weave[d] |
![]() |
Сацін[2] (фр.: satin, ад араб. зайтуні, ад Зайтун — старадаўняй арабскай назвы кітайскай гавані Цюаньчжоу , адкуль вывозілася гэтая тканіна) — тканіна сацінавага перапляцення нітак з шоўку або баваўнянага валакна. Мае гладкую, шаўкавістую правую паверхню, на якой пераважаюць уточныя ніткі; даволі шчыльны і блішчыць; выпускаецца ў асноўным гладкафарбаваны, набіўны і адбелены. Ужываецца для вырабу сукенак, мужчынскіх кашуль, як падкладачная тканіна і т. д. Дзякуючы сваім якасцям сацін шырока выкарыстоўваецца для вырабу пасцельнай бялізны .
Баваўняны сацін вырабляецца з прадзіва грэбневай сістэмы высокіх нумароў. Для саціну найлепшай з’яўляецца пража з колцавых прадзільных машын. Такая пража мае правільную структуру і больш трывалая, чым пража, атрыманая на ротарных машынах. Дзякуючы высокаму нумару пражы, вызначаным суадносінам колькасці нітак утка і асновы і аперацыям заключнага аздаблення сацін набывае характэрны бляск, які нагадвае шоўк.
Бялізна з саціну даўгавечная і вытрымлівае 200—300 пранняў і толькі праз даволі доўгі час матэрыял пачынае цьмянець. Сацін таннейшы за шоўк, але даражэйшы, чым іншыя баваўняныя тканіны. З яго робяць бялізну рознага дызайну для паўсядзённага ўжывання.