Саюз МС-25 | |
---|---|
![]() | |
Агульныя звесткі | |
Палётныя даныя карабля | |
Ракета-носьбіт | Soyuz-2.1a[d] |
Стартавая пляцоўка | Baikonur Cosmodrome Site 31[d] |
Запуск | 23 сакавіка 2024 |
NSSDC ID | 2024-055A |
SCN | 59294 |
![]() |
Саюз МС-25 (№756, пазыўны — «Казбек»[1]) — расійскі транспартны пілатуемы касмічны карабель, запуск якога да Міжнароднай касмічнай станцыі адбыўся 23 сакавіка 2024 года[2][3][4] (быў раней запланаваны на 13 сакавіка, перанесены на 21 сакавіка, але быў адменены па тэхнічных прычынах[5][6]). Стартаваў з пляцоўкі № 31 касмадрома Байканур. Падчас палёту на МКС дастаўлены адзін удзельнік касмічных экспедыцый МКС-70/71 і два ўдзельнікі 21-й экспедыцыі наведвання[7]. Гэта 175-ы палёт караблёў сямейства «Саюз», у тым ліку 71-ы — да МКС[2][8].
Касманаўт | Пасада | № палёт | Арганізацыя |
---|---|---|---|
Асноўны экіпаж | |||
![]() |
Камандзір | 4 | Раскосмас |
![]() |
Удзельнік касмічнага палёту | 1 | Беларускае касмічнае агенцтва |
![]() |
Бортінжынер | 3 | NASA |
Дублюючы экіпаж[10] | |||
![]() |
Камандзір | 2 | Раскосмас |
![]() |
Удзельнік касмічнага палёту | 1 | Беларускае касмічнае агенцтва |
![]() |
Бортінжынер | 4 | NASA |
Экіпаж пасадкі | |||
![]() |
Камандзір | 5 | Раскосмас |
![]() |
Бортінжынер | 3 | NASA |
![]() |
Бортінжынер | 1 | Раскосмас |
29 мая 2023 года Раскосмас абвясціў, што ў асноўны экіпаж увайшлі расійскі касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі, грамадзянка Рэспублікі Беларусь і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан. Палёт на МКС запланаваны на сакавік 2024 года. Паводле планаў, пасля кароткай экспедыцыі на станцыі Алег Навіцкі і прадстаўніца Рэспублікі Беларусь вернуцца на зямлю на караблі «Саюз МС-24» з астранаўтам НАСА Лорэл О'Хара, а Трэйсі Дайсан працягне палёт на МКС у складзе касмічнай экспедыцыі МКС-70/МКС-71 да верасня 2024 года і прызямліцца на караблі «Саюз МС-25»[6].
У Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына праходзілі падрыхтоўку ў якасці кандыдатак на ўдзел у касмічным палёце дзве грамадзянкі Рэспублікі Беларусь: Марына Васілеўская (бортправаднік авіякампаніі «Белавія») і Анастасія Лянкова (дзіцячы хірург). Яны ўвайшлі ў шорт-ліст з шасці кандыдатак на палёт у космас, адабраных у Беларусі з больш чым 3 тысяч прэтэндэнтаў[9][10][11].
6 сакавіка 2024 года асноўны і дублюючы экіпажы пілатуемага карабля «Саюз МС-25» прыбылі на касмадром Байканур, дзе правялі перадпалётныя трэніроўкі і медыцынскія абследаванні[12].
14 верасня 2023 года карабель быў дастаўлены на тэхнічны комплекс касмадрома Байканур у мантажна-выпрабавальны корпус 254-й пляцоўкі для правядзення штатнай падрыхтоўкі. Пасля агляду ён быў пераведзены ў рэжым захоўвання да пачатку непасрэднай падрыхтоўкі да запуску[13]. 25 студзеня 2024 года ў безэхавай камеры было праведзена тэставанне радыётэхнічнай апаратуры «Курс-НА», якая забяспечвае збліжэнне і стыкоўку карабля з МКС[14]. 7 лютага пачаліся вакуумныя выпрабаванні карабля «Саюз МС-25»[15]. 6 сакавіка праведзена механічная зборка «пакета» ракеты-носьбіта: да цэнтральнага блоку (другая ступень) далучаны чатыры бакавых блока (першая ступень)[16]. 10—11 сакавіка праведзены тэхнічныя аперацыі па запраўцы карабля «Саюз МС-25» кампанентамі паліва і сціснутымі газамі[17]. 12 сакавіка карабель састыкавалі з пераходным адсекам. На наступны дзень праведзены аўтарскі агляд карабля і накатка галаўнога абцякальніка, завершана размяшчэнне ў заселеных адсеках асноўнай часткі грузаў[18]. 16 сакавіка праведзена агульная зборка ракеты касмічнага прызначэння «Саюз-2.1а» з пілатуемым караблём[19]. 18 сакавіка карабель з ракетай вывезлі на стартавы комплекс 31-й пляцоўкі касмадрома Байканур. Пасля ўстаноўкі ракеты ў вертыкальнае становішча працягнулася яе падрыхтоўка да пуску[20].
![]() | |
---|---|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
21 сакавіка 2024 года ў 16:21 па Маскве па тэхнічных прычынах (з-за прасадкі напружання хімічнай крыніцы току), на завяршальным этапе перадпускавай падрыхтоўкі, за некалькі секунд да старту ракеты-носьбіта, адбылася няштатная сітуацыя і аўтаматычная адмена пуску. Пуск быў перанесены на рэзервовую дату — 23 сакавіка. Экіпаж быў эвакуіраваны з карабля, пасля зняцця скафандраў праведзены медагляд. Затым касманаўты вярнуліся на каранцін, а далейшая падрыхтоўка да старту была працягнутая. Стартавы комплекс быў вернуты ў зыходнае становішча[3][4].
23 сакавіка 2024 года ў 15:36:10,573 па маскоўскім часе з 31-й пляцоўкі касмадрома Байканур адбыўся пуск ракеты-носьбіта «Саюз-2.1а» з транспартным пілатуемым караблём «Саюз МС-25». Вывядзенне карабля на зададзеную арбіту, яго аддзяленне ад трэцяй ступені ракеты, раскрыццё антэн і панэляў сонечных батарэй карабля прайшлі ў штатным рэжыме[2]. 25 сакавіка ў 18:02:50 мск праведзена стыкоўка з МКС[21].
6 красавіка каля 7 гадзін раніцы па Маскве адбылася адстыкоўка[22]. У 10:17 пасадачны апарат прызямліўся ў казахстанскім стэпе ля г. Жэзказган[23].