Саят-Нава | |
---|---|
арм.: Սայաթ-Նովա груз. საიათ-ნოვა азерб.: Sayat Nova перс.: سایاتنووا | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | арм.: Արութին Սայադյան |
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1712[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1795[1][2] (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, кампазітар, спявак, ашуг |
sayat-nova.am | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сая́т-Нава́ (арм.: Սայաթ-Նովա, перс.: سایاتنووا, груз. საიათ-ნოვა; псеўданім Аруцюна Саядзяна, арм.: Հարություն Սայադյան; 1712, Тбілісі — 1795) — армянскі паэт, буйнейшы прадстаўнік свецкай паэзіі позняга сярэдневякоўя.
Быў прыдворным песняром і музыкантам грузінскага цара Іраклія II. Выгнаны са службы з-за сутычак з вяльможамі, стаў свяшчэннікам, з 1768 манах. Праславіўся як ашуг. Пісаў песні на армянскай, грузінскай і азербайджанскай мовах, у якіх традыцыйная для ўсходняй паэзіі вобразнасць спалучалася з глыбокай эмацыянальнасцю, пратэстам супраць сацыяльнай несправядлівасці. Майстар любоўнай лірыкі («Я хворы каханнем да цябе», «Каманча», «Да салаўя», «Так жыць хачу» і інш.). Забіты ў Тбілісі ў час нашэсця персідскіх войск.
На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі Х. Жычка, Н. Тулупава.