Свабода |
---|
Базавыя паняцці |
Свабода паводле тэм |
Рэйтынгі |
Свабода творчасці — прынцып, згодна з якім аўтар мастацкага твора мае права свабодна выбіраць напрамак сваёй творчасці, тэмы, прадметы для апісання, ужываць любыя выяўленчыя сродкі і мастацкія прыёмы, якія ён лічыць падыходзячымі для дасягнення абранай творчай мэты.
Разглядаецца як адна з праяў фундаментальнага прынцыпу свабоды слова, які прадугледжвае права кожнага на свабоднае выказванне сваіх думак. Прынцып свабоды творчасці прапануе зыходзіць з таго, што наяўнасць любых табу на тэмы або выяўленчыя сродкі, з аднаго боку, абмяжоўвае магчымасці самавыяўлення аўтара, з другога - пазбаўляе грамадства сапраўды мастацкіх твораў. Таму, з пункту гледжання прыхільнікаў прынцыпу свабоды творчасці, магчымасць творчасці без абмежаванняў больш каштоўная, чым палітычныя ці маральныя прынцыпы, для выканання якіх свабоду творчасці абмяжоўваюць.