Свабодныя кхмеры

Свабодныя кхмеры
кхмер.: ខ្មែរសេរី
Іншыя назвы Кхмер Сярэй
Ідэалогія антыкамунізм, нацыяналізм, рэспубліканізм
Этнічная прыналежнасць кхмеры, кхмер-кром
Лідары Сон Нгок Тхань
Актыўная ў Камбоджа
Расфарміравана 1977
Саюзнікі ЗША, Рэспубліка В'етнам, Тайланд, Кхмерская Рэспубліка, АФВПН, НФВКН
Праціўнікі урада Сіянука, ДРВ, В’етконг, Чырвоныя кхмеры
Колькасць членаў 8 тысяч (1968 год)
Удзел у канфліктах Вайна ў Віетнаме Грамадзянская вайна ў Камбоджы, Кампучыйска-в’етнамскі канфлікт

Свабодныя кхмеры (кхмер.: ខ្មែរសេរី), Кхмер Сярэй — камбоджыйскі рэспубліканскі паўстанцкі рух антыкамуністычнага і антыманархічнага толку. Вёў узброеную барацьбу супраць рэжыму Нарадома Сіянука. Удзельнічаў у В’етнамскай вайне на баку ЗША і Паўднёвага В’етнама і ў Камбаджыйскай грамадзянскай вайне на баку Кхмерскай Рэспублікі. Пацярпеў паражэнне ў супрацьстаянні з В’етнамм і Чырвонымі кхмерамі. У 1980-х уліўся ў НФВКН.