| ||||||||||||||||||||
Свакапмунд[1] — горад у Намібіі. Размешчаны ў цэнтральнай частцы атлантычнага ўзбярэжжа Намібіі, на поўнач ад упадзення ў акіян ракі Свакап. На сушы горад акружаны пяскамі пустыні Наміб і Берага Шкілетаў. Непадалёку ад яго стаіць гара Спіцкап. Свакапмунд звязаны з Віндхукам чыгуначнай лініяй, па якой двойчы на тыдзень ходзіць турыстычны цягнік.