Сварог | |
---|---|
Міфалогія | славянская міфалогія, Lusatian mythology[d] і роднавер’е |
Пол | мужчынскі пол |
Дзеці | Пярун, Сварожыч і Даждзьбог |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сваро́г[1] — у славянскай міфалогіі бог неба, нябеснага агню. У старажытнагрэчаскай міфалогіі яму адпавядаў бог Гефест. У язычніцкім пантэоне Сварог займаў другаснае месца.
Паводле старажытнага міфа, Сварог злучыў неба і зямлю, навучыў людзей каваць жалеза. Яму прыпісвалася ўвядзенне манагамнага шлюбу і кары за парушэнне гэтага звычаю (парушальнікаў быццам бы кідаў у вогненную печ).
Паступова Сварог страціў значэнне галоўнага божаства. Ім стаў Дажбог, потым Пярун[1]. З пашырэннем хрысціянства рысы Сварога як апекуна шлюбу нададзены Кузьме[1].