Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Свебадзіцы[1] (польск.: Świebodzice, ням.: Freiburg in Schlesien) — горад на паўднёвым захадзе Польшчы, размешчаны за 420 км на паўднёвы захад ад Варшавы і за 65 км на паўднёвы захад ад Уроцлава. Уваходзіць у склад Свідніцкага павета Ніжнесілезскага ваяводства, утварае гарадскую гміну. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 30,43 км². Насельніцтва 24,3 тыс. чалавек.