Свейн Б'ёрнсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Sveinn Björnsson | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада зацверджаная; Крысціян X як Кароль Ісландыі | ||||||
Пераемнік | Аўсгейр Аўсгейрсан | ||||||
|
|||||||
Манарх | Крысціян X | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 лютага 1881[1][2] |
||||||
Смерць |
25 студзеня 1952[1][2] (70 гадоў) |
||||||
Бацька | Б'ёрн Ёўнсан[d] | ||||||
Жонка | Georgia Björnsson[d] | ||||||
Дзеці | Б'ёрн Свейнсан Б'ёрнсан[d] і Henrik Sveinsson Björnsson[d][3] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свейн Б'ёрнсан (ісл.: Sveinn Björnsson; 27 лютага 1881 — 25 студзеня 1952) — першы прэзідэнт незалежнай Ісландыі.
Нарадзіўся 27 лютага 1881 у Капенгагене. У 1912 стаў членам Гарадскога савета Рэйк’явіка. У 1914—1916 і ў 1920 быў членам ісландскага парламента — Альтынга. Пасля здабыцця Ісландыяй аўтаноміі ў 1918 стаў прэзідэнтам Гарадскога савета Рэйк’явіка (да 1920). У тыя ж гады займаў кіруючыя пасады ў розных кампаніях і банкаўскіх установах Ісландыі. У 1920—1924 і 1926—1940 пасланнік Ісландыі ў Даніі. У 1941—1944 — рэгент Ісландыі.
24 мая 1944 у Ісландыі быў праведзены рэферэндум аб незалежнасці ад Даніі. На рэферэндуме было прынята станоўча рашэнне і 17 чэрвеня 1944 Альтынг выбірае Б'ёрнсана першым прэзідэнтам Ісландыі тэрмінам на 1 год.
У 1945 пераабіраецца ўсенародным галасаваннем, у 1949 пераабіраецца на наступны тэрмін. Памёр 25 студзеня 1952 падчас чарговага прэзідэнцкага тэрміну. Пасля яго смерці краінай кіруе трыумвірат з старшыні Альтынга, прэм'ер-міністра і Галоўнага суддзі Вярхоўнага Суда да абрання наступнага прэзідэнта.