Свербігу́з[2] (Bunias) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Налічвае 6 (3[3]) відаў, пашыраных у Еўразіі і Паўночнай Афрыцы.
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 150[4] см. Сцёблы прамастойныя або ўзыходныя, галінастыя. Лісце суцэльнае або перыста-раздзельнае, апушанае. Кветкі дробныя, жоўтага або белага колеру. Плод — стручочак. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.
Лекавыя і меданосныя расліны. Другасны корм жывёле. Маладое лісце і парасткі багатыя на вітамін С ужываюцца ў ежу[4]. Некаторыя віды — пустазелле.
Зноскі