Буйная расліна вышынёй да аднаго метра і больш, з дзідападобна-стрэлападобным у аснове ніжнім лісцем, ярка-жоўтымі кветкамі, сабранымі ў верхавінны парасонік, і пакрытымі цёмнымі бародаўкамі сцебламі і пладамі.
Першапачаткова распаўсюджаная, верагодна, на Каўказе, у XXI стагоддзі гэта расліна сустракаецца амаль па ўсёй Еўропе і Заходняй Сібіры, а таксама на ўсходзе і захадзе Паўночнай Амерыкі. На пашырэнне арэалу ў Еўропе істотна паўплывалі войны — свербігуз выкарыстоўвалі як фураж расійскія войскі, неспадзявана пераносячы яе плады на вялікія адлегласці.