Светац[1] (харв.: Svetac) — востраў у харвацкай частцы Адрыятычнага мора, знаходзіцца за 25 км на захад ад вострава Віс. Востраў мае форму хрыбта, выцягнутага з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, берагі пераважна высокія і стромкія, адзіная даступная бухта (Слаціна) ёсць толькі на паўднёва-ўсходняй частцы вострава. Побач з ёй ёсць некалькі дамоў. Шырыня вострава 1,5 км, даўжыня 3,5 км, даўжыня берагавой лініі 11,973 км, а плошча 4,194 км².
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Востраў}}. |