Светлячок | |
---|---|
англ.: Firefly | |
Жанр | касмічны вестэрн[d], навуковая фантастыка на тэлебачанні[d], драматычны тэлесерыял[d] і касмічная опера[d] |
Стваральнік | Джос Уідан[d] |
Сцэнарыст | |
Рэжысёр | |
У ролях | |
Кампазітар | |
Краіна | |
Мова | англійская[1] |
Колькасць сезонаў | 1[2] |
Колькасць серый | 14 (спіс эпізодаў) |
Вытворчасць | |
Прадзюсар | |
Аператар | |
Працягласць серыі | 45 хв. |
Студыя | Mutant Enemy Productions[d] і 20th Century Fox Television[d] |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | Fox Broadcasting Company |
На экранах | 20 верасня 2002 — 19 жніўня 2003 |
Фармат відэа | 16:9 |
Храналогія | |
За гэтым ідзе | Serenity[d], Serenity: Those Left Behind[d] і Serenity: Better Days[d] |
Спасылкі | |
IMDb | ID 0303461 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Светлячо́к» (англ.: Firefly) — амерыканскі навукова-фантастычны тэлесерыял у жанры касмічнага вестэрна, прэм’ера якога адбылася ў ЗША і Канадзе 20 верасня 2002 года.
Капітан Малькольм Рэйнальдс — загартаваны ў баях ветэран галактычнай грамадзянскай вайны, які змагаўся не на тым (які прайграў) баку, зарабляе на жыццё дробнымі злачынствамі і перавозіць грузы на сваім караблі «Серэніці».
Ён узначальвае невялікую разнамасную каманду, якая паходзіць на самую звычайную сям’ю — яе члены вечна сварацца, не прытрымліваюцца дысцыпліны, але заўсёды пойдуць хоць на край свету за сваім капітанам.
№ | Назва | Рэжысёр | Аўтар сцэнарыя | Дата прэм’еры | Вытв. код |
---|---|---|---|---|---|
1 | «Серэніці» «Serenity» | Джос Уідан | Джос Уідан | 20 снежня 2002 | 1AGE79 |
Малькольм Рэйнальдс — ветэран вайны і капітан карабля «Серэніці». Ён і яго экіпаж займаюцца кантрабандай, але ўсё ж наважваюцца перавезці некалькіх пасажыраў дзеля заробку. Але не ўсе пасажыры аказваюцца тымі, за каго сябе выдаюць. | |||||
2 | «Абрабаванне цягніка» «The Train Job» | Джос Уідан | Джос Уідан і Цім Майнір | 20 верасня 2002 | 1AGE01 |
Мафіёзі Нішка наймае экіпаж «Серэніці» абрабаваць цягнік. Яны паспяхова крадуць груз, але даведваюцца, што гэтыя лекі, жыццёва неабходны мясцоваму гарадку. | |||||
3 | «Пастка» «Bushwhacked» | Цім Майнір | Цім Майнір | 27 верасня 2002 | 1AGE02 |
«Серэніці» сустракае пасажырскі карабель, на які напалі Пажырацелі, а неўзабаве на месца здарэння прыбывае і крэйсер Альянсу. Сайману і Рывер даводзіцца хавацца, каб пазбегнуць злову, а з адзіным чалавекам, які перажыў атаку Пажырацеляў, адбываецца нешта дзіўнае. | |||||
4 | «Вечарынка» «Shindig» | Верн Гілам | Джэйн Эспенсан | 1 лістапада 2002 | 1AGE03 |
Інара наведвае свецкую вечарынку, але знаходзіць там і Мэла, які спрабуе заключыць здзелку па перавозе кантрабанды. Мэл б’е па твары кліента Інары, але занадта позна ўсведамляе, што гэтым ён выклікаў выдатнага фехтавальшчыка на дуэль. Толькі Малькольм у жыцці не трымаў шпагу. | |||||
5 | «Ратаванне» «Safe» | Майкл Гросман | Дрю Грынберг | 8 лістапада 2002 | 1AGE04 |
Мэлу нялёгка даецца рашэнне — выбіраць, каго з членаў экіпажа ратаваць, калі адзін моцна паранены, а двое іншых прапалі. Саймана выкрадаюць, каб ён лячыў жыхароў вёскі на адной са знешніх планет, але дар прадракання Рывер пагражае бяспецы Тэмаў. | |||||
6 | «Наша місіс Рэйнальдс» «Our Mrs. Reynolds» | Вондзі Кёрціс-Хол | Джос Уідан | 4 кастрычніка 2002 | 1AGE05 |
Правярнуўшы чарговую дзялку, Мэл выяўляе, што ва ўзнагароду яго ажанілі на адной з мясцовых дзяўчат па імені Сафрон. Капітан не ведае, што рабіць. Пастар спрабуе прасачыць, каб сітуацыя не выходзіла за рамкі прыстойнасці, а экіпаж з цікавасцю сочыць за развіццём падзей. Аднак усё не так весела і бяскрыўдна, як здаецца. | |||||
7 | «Джэйнтаўн» «Jaynestown» | Марыта Грабяк | Бэн Эдлунд | 18 кастрычніка 2002 | 1AGE06 |
Вяртаючыся на планету, дзе ён некалі абрабаваў мясцовага суддзю, Джэйн даведваецца, што стаў там легендай. Мэл вырашае выкарыстаць гэтую акалічнасць, каб пад шумок пракруціць невялікую справу. | |||||
8 | «Недахоп паветра» «Out of Gas» | Дэвід Саламон | Цім Майнір | 25 кастрычніка 2002 | 1AGE07 |
На «Серэніці» здараецца аварыя, якая пакідае экіпаж з запасамі кіслароду, якіх хапае толькі на некалькі гадзін. Мэл спрабуе адрамантаваць рухавік, а заадно ўспамінае розныя эпізоды з жыцця экіпажа. | |||||
9 | «Арыэль» «Ariel» | Алан Крокер | Хасэ Маліна | 15 лістапада 2002 | 1AGE08 |
Экіпаж «Серэніці» застаўся без грошай. Нечакана Сайман прапануе працу. Ён просіць каманду дапамагчы правесці Рывер у адну з бальніц Альянсу на планеце Арыэль у абмен на магчымасць абкрасці мясцовыя медыцынскія склады. Але праследавацелі Рывер ідуць па пятах Тэмаў, і ім відавочна дапамагае хтосьці знутры. | |||||
10 | «Ваенныя гісторыі» «War Stories» | Джэймс Контнер | Шэрыл Кейн | 6 снежня 2002 | 1AGE09 |
Раззлаваны сяброўствам Зоі і Мэла, Уош хоча асабіста прыняць удзел у новым заданні. На жаль, менавіта ў гэты момант мафіёза Нішка вырашае адпомсціць Мэлу за няўдачу з папярэдняй справай. | |||||
11 | «Смецце» «Trash» | Верн Гілам | Бэн Эдлунд і Хасэ Маліна | 28 чэрвеня 2003 | (GBR)1AGE12 |
Мэл выпадкова сустракае Сафрон, якая прапануе экіпажу «Серэніці» новую працу — крадзеж рэдкай старажытнай зброі ў багатага землеўладальніка. Аднак на гэты раз заваяваць давер каманды ёй значна цяжэй. | |||||
12 | «Пасланне» «The Message» | Цім Майнір | Джос Уідан и Цім Майнір | 15 ліпеня 2003 | (GBR)1AGE13 |
Мэл і Зоі спрабуюць даставіць цела былога калегі на яго родную планету. Аднак і на гэты раз іх пачынаюць пераследваць. | |||||
13 | «Залатое сэрца» «Heart of Gold» | Томас Дж. Райт | Брэт Мэцьюс | 19 жніўня 2003 | (GBR)1AGE10 |
Былая кампаньёнка і сяброўка Інары, якая з’яўляецца гаспадыняй бардэля, наймае экіпаж «Серэніці», калі мясцовы багацей выказвае жаданне забраць «свайго» дзіцяці ў прастытуткі, якая зацяжарыла ад яго. | |||||
14 | «Аб’екты ў космасе» «Objects in Space» | Джос Уідан | Джос Уідан | 13 снежня 2003 | (GBR)1AGE11 |
На борт «Серэніці» пранікае прафесійны паляўнічы за галовамі Джубл Эрлі, які не спыніцца ні перад чым, каб забраць Рывер. Але Рывер прыдумляе спосаб збегчы ад Альянсу. |
У 2005 годзе кінакампаніяй Universal Pictures быў зняты фільм «Місія Серэніці», як завяршэнне серыяла, рэжысёр Джос Уідан.
Светлячок (тэлесерыял) на Вікісховішчы |