Святая́ннік[3], таксама Зверабой (Hypericum) — род кветкавых раслін сямейства Святаяннікавыя, або Зверабойныя (Hypericaceae) парадку Мальпігіекветкавыя (Malpighiales). Больш за 300 відаў. У Беларусі 8 відаў.
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, кусты, паўкусты і невялікія дрэвы. Сцябло звычайна прамое, галінастае. Лісце супраціўнае або ў кальчаках, суцэльнае, простае. Кветкі жоўтага колеру, зрэдку белыя. Плод — каробачка або ягадападобны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 67. — 160 с. — 2 350 экз.