Святлана Міхайлаўна Калінкіна | |
---|---|
Род дзейнасці | журналістка |
Дата нараджэння | 12 верасня 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Святлана Міхайлаўна Калінкіна (нар. 12 верасня 1970, Мінск) — беларуская журналістка, намесніца старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Журналістыка».
З 1992 года працавала карэспандэнтам, а пасля — палітычным аглядальнікам у Беларускім тэлеграфным агенцтве. Пасля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах перайшла на працу ў недзяржаўны выдавецкі холдынг «Белорусская деловая газета» на пасаду першага намесніка галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Имя». З 1996 года — першы намеснік галоўнага рэдактара «Беларускай дзелавой газеты». У 1996 годзе паводле вынікаў апытання, праведзенага прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь, была названа найлепшым эканамічным аглядальнікам краіны.
З 2002 года — галоўны рэдактар «Беларускай дзелавой газеты», галоўны рэдактар дадатку «БДГ. Для службовага карыстання». З 2003 года — шэф-рэдактар газеты «Народная Воля». Разам з Паўлам Шараметам напісала кнігу «Выпадковы прэзідэнт»[1] (2003). У 2004 годзе стала лаўрэаткай Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы ад Камітэта абароны журналістаў.
У 2015 годзе газета «Народная Воля» атрымала парярэджанне ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за калонку Святланы Калінкінай «На ланцуг», якая з’явілася ў выданні ў кастрычніку таго года. У матэрыяле журналістка папярэджвала пра фактычную немагчымасць выхаду Беларусі з Еўразійскага эканамічнага саюза ў выпадку, калі будзе падпісана дамова аб ратыфікацыі ЕАЭС[2].
З 2016 года працуе на незалежным тэлеканале Белсат[3], вядоўца праграмы «Размова дня».