Свіны цэпень

Свіны цэпень
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Taenia solium Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  6204
EOL  3247842

Свіны цэпень, узброены цэпень, свіны саліцёр (Taenia solium) — паразітычны чарвяк сямейства тэніідаў; узбуджальнік захворвання тэніёз  (укр.).

Цела (даўжыня 2—3 м) стужкападобнае, з асобных членікаў. На галоўцы 4 прысоскі, кароткі хабаток з 2 радамі кручкоў (адсюль назва «узброены»). Маюць скурна-мышачны мяшок з эпітэлію і шматслойных мышцаў, напоўнены парэнхімай. Ёсць нервовая і выдзяляльная сістэмы. Пажыўныя рэчывы ўсмоктвае ўсёй паверхняй цела.

Гермафрадыт. Развіццё са зменай гаспадароў. Палаваспелы жыве ў кішэчніку чалавека (канчатковы гаспадар). Спелыя яйцы, у якіх знаходзіцца лічынка — анкасфера, выдзяляюцца з калам. Свінні, сабакі, кошкі і іншыя жывёлы (прамежкавыя гаспадары) заражаюцца пры заглынанні яец паразіта, разам з забруджаным кормам. У кішэчніку жывёл анкасферы вызваляюцца ад абалонак, па крыві трапляюць у мышцы, ператвараюцца ў цысты-цэркі (фіны). Чалавек можа быць і прамежкавым гаспадаром. Пры заглынанні яец паразіта ў чалавека ўзнікае цыстыцэркоз.

  • Гусева І. Свіны цэпень // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. У 6 т. Т. 4. — Мн.: БелСЭ, 1985.