Севастопальскі бульвар (фр.: Boulevard de Sébastopol) у Парыжы — адна з галоўных транспартных артэрый горада. У пачатку яна раздзяляе 1-ю і 2-ю акругі французскай сталіцы, а затым 3-ю і 4-ю. Названы ў гонар перамогі Францыі пры аблозе Севастопаля ў рамках Крымскай вайны.
Даўжыня бульвара складае 1332 метры, а шырыня — 30. Ён пачынаецца ад плошчы Шатле, ідзе на поўнач і працягваецца Страсбургскім бульварам. Складаецца з трох аўтамабільных і адной аўтобуснай палос. Хоць тут і размешчана некалькі рэстаранаў і мноства буцікоў, Севастопальскі бульвар не з’яўляецца папулярным месцам для вольнага часу, у адрозненне ад кварталаў Марэ і Ле-Аль, паміж якімі ён знаходзіцца.
Бульвар перасякае наступныя вялікія вуліцы: