Севіл Шайдэх | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Sevil Shhaideh | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лівіу Драгня | ||||||
Пераемнік | Vasile Dîncu[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Costin Borc[d] | ||||||
Пераемнік | Марчэл Чалаку | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 снежня 1964[1] (60 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | турэцк.: Sevil Canbek | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Севіл Шайдэх (рум.: Sevil Shhaideh; 4 снежня 1964, Канстанца, Румынія) — румынскі эканаміст і палітык.
Нарадзілася 4 снежня 1964 года ў Канстанцы. Яе маці, Мюэзель Джамбек, — крымская татарка, бацька, Саэдзін Джамбек, — турак[2]. У 1987 Севіл Шайдэх скончыла факультэт эканамічнага планавання і кібернетыкі Эканамічнай акадэміі ў Бухарэсце. Затым працавала ў сферы дзяржкіравання ў жудцэ Канстанца[3][4]. Таксама Севіл Шайдэх займала пасаду каардынатара Нацыянальнага саюза саветаў жудцоў Румыніі. З 2012 года працавала дзяржсакратаром у Міністэрстве рэгіянальнага развіцця[5].
З мая па лістапад 2015 года Шайдэх займала пасаду міністра рэгіянальнага развіцця[6].
21 снежня 2016 года Альянс лібералаў і дэмакратаў і Сацыял-дэмакратычная партыя сумесна прапанавалі кандыдатуру Севіл Шайдэх на пасаду прэм’ер-міністра[3]. 27 снежня 2016 года прэзідэнт Клаўс Яханіс адхіліў кандыдатуру Шайдэх. У выпадку прызначэння Севіл Шайдэх магла стаць першай жанчынай і першай мусульманкай, якая займае пасаду прэм’ер-міністра Румыніі[7].
Сям’я Шайдэх — мусульмане, яе маці прыходзіцца пляменніцай турэцкаму гісторыку Кемалю Карпату[8][9].
Севіл знаходзіцца ў шлюбе з сірыйскім бізнэсмэнам Акрамам Шайдэхам.