Горад
|
Седзіу (фр.: Sédhiou) — горад на паўднёвым захадзе Сенегала, адміністрацыйны цэнтр аднайменных вобласці і дэпартамента .
Горад знаходзіцца ў паўднёвай частцы вобласці, на правым беразе ракі Казаманс, на адлегласці прыблізна 288 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад сталіцы краіны Дакара. Абсалютная вышыня — 33 метра над узроўнем мора[1].
Паводле даных перапісу 2002 года колькасць насельніцтва Седзіу складала 18 465 чалавек[2]. Дынаміка колькасці насельніцтва горада паводле гадоў:
1976 | 1988 | 2002 | 2010 |
---|---|---|---|
9332 | 13 212 | 18 465 | 21 100 |
Найбліжэйшы аэрапорт знаходзіцца ў горадзе Колда[1].