Сейлем (Масачусетс)

Сейлем
англ.: Salem
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1626
Першая згадка
1626
Плошча
  • 47,397114 км²[2]
  • 47,363673 км² (1 красавіка 2010)[3]
Вышыня цэнтра
8 ± 1 м
Насельніцтва
  • 44 480 чал. (1 красавіка 2020)[4]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
01970 і 01971
Афіцыйны сайт
salem.com (англ.)
Сейлем на карце ЗША
Сейлем (Масачусетс) (ЗША)
Сейлем (Масачусетс)
Сейлем (Масачусетс) (ЗША)
Сейлем (Масачусетс)

Сейлем, Салем (англ.: Salem) — горад ў акрузе Эсэкс штат Масачусетс, да 1999 года — адзін з адміністрацыйных цэнтраў акругі. Прыгарад Бостана, уваходзіць у агламерацыю Вялікага Бостана[5].

Насельніцтва — &&&&&&&&&&040407.&&&&&040 407 чалавек (2000 год), з якіх 85,37 % — белыя, 3,15 % — афраамерыканцы, каля 2 % жыхароў маюць азіяцкае паходжанне. 24,2 % жыхароў — да 18 гадоў, 11,5 % — старэйшыя за 65. 9,7 % гараджан жывуць за рысай беднасці.

Сейлем — адзін з найстарэйшых гарадоў Новай Англіі, паселішча было заснавана рыбакамі ў 1626 годзе на паўднёвым-захадзе ад паўвострава Кейп-Эн. Названы ў гонар Іерусаліма. Праз тры гады ў горадзе была арганізавана першая ў новым свеце царква кангрэгацыяністаў, у якой пастарам служыў Роджэр Уільямс — заснавальнік Род-Айлендзкай калоніі[6].

Карта Сейлема 1820 года.

Стары Сейлем быў вядомы строгасцю сваіх пурытанскіх нораваў. Самай яркай праявай пурытанскай нецярпімасці сталі расправы над «ведзьмамі», учыненыя мясцовымі жыхарамі ў 1692—1693 гадах. Так, кіраўніком горада была абвешчаная паляванне на ведзьмаў, яна доўжылася каля паўтары гадоў. Пра норавф сейлемцев таго часу апавядае пісьменнік Натаніэль Готарн, які нарадзіўся ў гэтым горадзе, у сваім рамане «Пунсовая літара» (1850).

У XVIII і XIX стагоддзях Сейлем быў найбуйнейшым у Новай Англіі марскім гандлёвым цэнтрам і суднабудавання. Падчас канфлікта з Англіяй станавіўся цэнтрам каперскай дзейнасці. Сур’ёзны ўдар па яго дабрабыту нанеслі разрыў гандлёвых сувязяў з Брытаніяй і надзвычана вузкая гавань[7].

У 1914 годзе ў горадзе адбыўся буйны пажар.

Сёння ў горадзе развіты турызм (прывабай для турыстаў служыць містычны арэол вакол гістарычнага працэса над «салемскімі ведзьмамі» — як спадчына, у горадзе цяпер маецца каля 15 тыс. «ведзьм»). У Салеме знаходзіцца каледж Сейлем-Стэйт, найбуйнейшы ў штаце дзяржаўны каледж.

Год Колькасць
2000 40 407
2010 41 340 [3][8]
2020 44 480 [4]

У Сейлеме захавалася вялікая колькасць старадаўніх будынкаў каланіяльнай і раннефедэральнай эпохі:

  • Дом ведзьмаў (каля 1670), у якім слухаўся працэс над ведзьмамі.
  • Дом Пікерынга (1651) — самы стары ў ЗША дом, які займае адно і тое жа сямейства.
  • Музей Готарна ў доме, дзе ён нарадзіўся (пабудаваны каля 1740 года).
  • Дом аб сямі франтонах (1668) — праслаўлены Готарнам у аднайменным рамане.
  • Паладыянскія будынкі, спраектаваныя з 1780-х па 1810-я гады селемскім гарадскім архітэктарам Сэмюэлам Макінтайрам.
  • Вёска першапраходцаў (Pioneer Village) — макет горада ў тым выглядзе, які ён меў у першыя дзесяцігоддзі свайго існавання.

Музей Пібодзі, былы Музей Пібодзі ў Сейлеме.

Вядомыя людзі

[правіць | правіць зыходнік]

У Сейлеме нарадзіліся мастачка Фідэлія Брыджэс, мастак-імпрэсіяніст Фрэнк Бэнсан і Стывен Генры Філіпс, юрыст, палітык, дзяржаўны дзеяч, генеральны пракурор штата Масачусетс.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б https://www.salemnews.com/news/incredible-opportunity-pangallo-sworn-in-as-salems-new-mayor/article_9a558e8a-fcb5-11ed-a1a2-9740bf1e3f05.html
  2. а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer FilesWashington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
  3. а б в United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
  4. а б 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  5. Салем – город ведьм и колдунов (руск.). Яндекс Дзен | Платформа для авторов, издателей и брендов. Праверана 23 жніўня 2020.
  6. Путешественник. Салем в штате Массачусетс - город колдовства и магии (руск.). Таинственные и необычные места планеты (7 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2020. Праверана 23 жніўня 2020.
  7. Город ведьм Салем, его страшная история и интересное настоящее (руск.). Ваш Дом (20 красавіка 2018). Праверана 23 жніўня 2020.
  8. United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.