Сейненскае паўстанне |
---|
![Лейтэнант Адам Рудніцкі, кіраўнік Сейненскага паўстання разам са сваімі прыхільнікамі. Жнівень 1919.](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e3/Sejny_1919_rudnicki.JPG/300px-Sejny_1919_rudnicki.JPG) Лейтэнант Адам Рудніцкі, кіраўнік Сейненскага паўстання разам са сваімі прыхільнікамі. Жнівень 1919. |
Дата |
22 жніўня – 7 верасня, 1919 |
Месца |
Сувальшчына |
Вынік |
літоўцы адкінутыя за лінію Фоша; Польшча захапіла Сейны |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
900[1]-1,200[2] добраахвотнікі PMO 800 жаўнераў рэгулярнай арміі[3]
|
900 жаўнераў рэгулярнай арміі[3] 300 добраахвотнікаў[4]
| |
Страты |
37 загінулых 70 параненых
|
| |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сейненскае паўстанне - (польск.: Powstanie sejneńskie, літ.: Seinų sukilimas) польскае паўстанне ў этнічна змяшанай зоне ў наваколіцах горада Сейны (літ.: Seinai) супраць літоўскіх уладаў у жніўні 1919, калі нямецкія войскі, якія займалі тэрыторыю падчас Першай сусветнай вайны, адступілі з раёна і адміністрацыйнае кіраванне было перададзена літоўцам. Спрабуючы прадухіліць узброены канфлікт паміж Польшчай і Літвой, Антанта прапанавала дэмаркацыйную лінію, вядомую як Лінія Фоша. Згодна з лініяй Фоша шмат спрэчных тэрыторый Сувалкіі пераходзілі пад уладу Польшчы з вывадам літоўскага войска з гэтых тэрыторый. Літоўцы адступілі з некаторых абласцей, але адмовіліся пакінуць Сейны. Польскія нерэгулярныя войскі пачалі паўстанне 23 жніўня 1919[5] і неўзабаве атрымалі падтрымку ад рэгулярнага польскага войска. Пасля некалькіх сутычак, польскія войскі захапілі Сейны і літоўцы адступілі за лінію Фоша.Паўстанне не вырашыла памежны канфлікт паміж Польшчай і Літвой на этнічна змешанай Сувальшчыне. Абодва бакі выкарыстоўвалі адзін супраць аднаго рэпрэсіўныя меры.[6] Канфлікт ўзмацніўся ў 1920 годзе падчас польска-літоўскай вайны. Сейны пераходзілі то да Польшчы, то да Літвы пакуль у кастрычніку 1920 не было падпісана Сувальскае пагадненне, якое пакінула Сейны на польскім баку. Паўстанне падарвала планы польскага лідара Юзэфа Пілсудскага, які планаваў дзяржаўны пераварот у Літве, каб замяніць літоўскі ўрад на прапольскі кабінет, які пагодзіцца на саюз з Польшчай (прапанаванае Міжмор’е). Дзяржаўны пераварот быў прадухілены. Сейны Паўстанне заахвоціла літоўскую інтэлігенцыю актывізаваць расследаванне польскай дзейнасці ў Літве. Ваенныя дзеянні ў Сейнах сталі кропкай напружання ў польска-літоўскіх міжваенных адносінах.
У рэшце рэшт, Польшча і Літва дамовіліся аб новай мяжы, якая пакідала Сейны на польскім баку. Польска-літоўская мяжа ў Сувальшчыне захавалася з тых часоў (за выключэннем перыяду Другой сусветнай вайны).
- ↑ Buchowski, Stanisław. "Powstanie Sejneńskie 23-28 sierpnia 1919 roku" (in Polish). Gimnazjum Nr. 1 w Sejnach. Retrieved 2007-09-27.
- ↑ Mańczuk, Tadeusz (2001). "Z Orłem przeciw Pogoni. Powstanie sejneńskie 1919". Mówią Wieki (in Polish). Retrieved 2007-09-27.
- ↑ а б Lesčius (2004), p. 276
- ↑ Lesčius (2004), p. 275
- ↑ Senn (1975), p. 158
- ↑ Buchowski, Krzysztof (2003). "Polish-Lithuanian Relations in Seinai Region at the Turn of the Nineteenth and Twentieth Centuries". The Chronicle of Lithuanian Catholic Academy of Sciences 2 (XXIII). Archived from the original on 2007-09-27.