Секс у рэкламе — выкарыстанне сексуальных ці эратычных вобразаў, выяў у рэкламе для прыцягнення цікавасці да нейкага прадукту з мэтай продажу. Характэрная рыса сексу ў рэкламе заключаецца ў адсутнасці сувязі між прадуктамі, якія рэкламуюць і скарыстанымі вобразамі, такімі, напрыклад, як прыгожая жанчына. Мэта сексуальнага вобразу ў рэкламе — прыцягнуць увагу патэнцыяльнага пакупніка або спажыўца. Секс у рэкламе ўключае галізну, пінап, біфкейк (выкарыстанне выяў цалкам або напалову аголеных мужчынскіх целаў).
У сучаснай рэкламе тавараў шырокага спажывання (у часопісах, на тэлебачанні і г.д.) секс прадстаўлены ў рэкламных прадуктах вялікай колькасці гандлёвых марак. Сексуальныя вобразы жанчын і мужчын спрыяюць прасоўванню адзення, алкаголю, касметыкі і парфумерыі. Рэкламадаўцы, такія як Calvin Klein, Victoria’s Secret, Pepsi выкарыстоўваюць сексуальныя вобразы для культывавання паўсюднай сексуальна афарбаванай прысутнасці ў інфармацыйным асяроддзі.[1]
Секс у рэкламе асноўваецца на праяўленні цікавасці ў людзей да ўсяго, што звязана з сексуальнасцю. Вынікі маркетынгу паказваюць, што сексуальныя вобразы спрыяюць продажу тавараў і паслуг. З маркетынгавага пункту гледжання сексуальнасць можа мець біялагічны, эмацыянальны ці духоўны аспекты. Біялагічны аспект сексуальнасці базіруецца на рэпрадуктыўныя механізмы. Эмацыянальны аспект сексуальнасці апіраецца на сувязі, якія існуюць між людзьмі, і выражаецца праз пачуцці і фізічныя праяўленні любоўных перажыванняў, эмоцый, дэманстрацыі клопатаў, даверу, блізкасці.
Сексуальны змест падаецца ў рознай форме, і можа быць вызначаны як: «любая выява якая адлюстроўвае ці мае на ўвазе сексуальную зацікаўленасць, паводзіны або матывацыі». Сексам у рэкламе лічацца сітуацыі: (а) героі ўдзельнічаюць у сексуальных паводзінах (напрыклад, пацалункі, ласкі, ініцыятыва або прапанова сексуальнага кантакту, сексуальны акт), (б) распрананне або галізна, (в) героі апрануты ў правакацыйнае адзенне, якое скіравана на павышэнне сексуальнай прывабнасці, або (г) героі паказаныя ў якасці аб'екта сексуальнага позірку.[2]
У 1883 годзе прэзідэнт кампаніі па вытворчасці цыгарэт «W. Duke, Sons & Company» Джэймс Б'юкенен Дзюк выступіў з ідэяй уставіць невялікія папяровыя карты ў цыгарэтныя пачкі з выявамі «пышных паненак у вельмі смелых, часам, шакуючых касцюмах». Жанчыны на картах былі вызначаны ў якасці актрыс; агульная тэма картак была сексуальная прывабнасць. Дзякуючы гэтай кампаніі продаж падняўся за год з 30 мільёнаў цыгарэт (1883) да 100 мільёнаў. Да 1890 года кампанія зрабілася вядучым вытворцам цыгарэт у ЗША.[3]
«Cкура, якая вабіць дакрануцца.» («A skin you love to touch») — радок з рэкламы мыла Woodbury. Дзякуючы гэтаму моцнаму эмацыйнаму звароту да жаночага жадання быць прыгожай і чароўнай, мець гладкую ды прывабную скуру, продажы Woodbury мыла ўзляцелі з $ 0,515 млн у 1915 годзе да $ 2,58 млн у 1920 годзе.[4]
У 1960 годзе штат Вірджынія (ЗША) быў не так папулярны ў турыстаў як іншыя прыбярэжныя штаты. У 1969 годзе ў спробе прыцягнуць турыстаў дэпартамент па захаванні і эканамічным развіцці (Department of Conservation and Economic Development) штата Вірджынія прыдумаў новы лозунг штата: «Вірджынія для закаханых» («Virginia is for Lovers»). Кампанія была вельмі паспяховай і ў наступным годзе больш за 20 мільёнаў чалавек наведалі штат.[5]
Выкарыстанне сексу ў продажы алкаголю — звычайная рэч. Вытворцы алкаголю візуальна ўзмацняюць культурны стэрэатып аб тым, што алкаголь робіць жанчын лёгка-даступнымі, а секс больш інтэнсіўным.
Часам рэкламы трапляюцца вельмі брутальныя Архівавана 13 студзеня 2013., з выражанай непавагай для жанчыны, але ёсць прыклады не такія відавочныя, як здацца на першы погляд. Як напрыклад, вядомы шведскі вытворца Absolut Vodka з кампаніяй 1980 года. На выяве была сексуальная жаночая нага, апранутая ў чорныя панчоха і падвязкі, з малюсенькай фіялетавай кліпсай у форме бутэлькі Абсалют. З аднаго боку гэта простая выява з рэкламы алкаголю — вобраз прыцягвае мужчын. Аднак, з іншага боку, сэнс выявы ў тым, што адкрыўшы бутэльку Абсалют, ці расшпіліўшы яе вобраз на малюнку прыводзіць да сексу.