Сексуальная аб'ектывацыя — гэта адносіна да другога чалавека як да інструмента (аб'екта) для ўласнага сексуальнага задавальнення. Сексуальны аб'ект - чалавек, якога ўспрымаюць як аб'ект для дасягнення сексуальнага задавальнення.
Паняцце сексуальнай аб'ектывацыі і асабліва аб'ектывацыі жанчын - важная частка феміністкай тэорыі і псіхалагічных тэорый, якія абапіраюцца на фемінізм[1][2]. Шматлікія феміністкі асуджваюць аб'ектывацыю і лічаць, што яна грае важную ролю ў падтрыманні гендарнай няроўнасці[3]. Паняцце сексуальнай аб'ектывацыі таксама з'яўляецца важнай тэмай абмеркаванняў сексуальнай этыкі і філасофіі секса[4].
У феміністычных даследаваннях аб'ектывацыя жанчын вызначаецца як ігнараванне асабістых і інтэлектуальных магчымасцей і здольнасцей жанчыны і звядзенне каштоўнасці і ролі жанчыны ў грамадстве да інструмента сексуальнага задавальнення.[2][3] Шматлікія феміністкі адзначаюць наступныя прыклады аб'ектывацыі: сексуалізаваныя выявы жанчын у рэкламе і сродках масавай інфармацыі, вобраз слабых і пакорных жанчын у парнаграфіі, а таксама ў рэкламе і выяўленчым мастацтве, стрыптыз і прастытуцыя, сітуацыі, калі мужчыны адкрыта ацэньваюць ці судзяць жанчын з сексуальнага ці эстэтычнага пункту гледжання ў публічнай прасторы.