Нарадзіўся |
13 чэрвеня 1994[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Кот-д’Івуар | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Макабі (Герцлія) | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Секу Думбія (нар. 11 лютага 1994, Адзапэ, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, паўабаронца ізраільскага клуба «Макабі» з Герцліі.
Пачынаў кар’еру ў Кот-д’Івуары, а ў кастрычніку 2014 года перайшоў у малдаўскі клуб «Саксан». Улетку 2015 года далучыўся да іншага малдаўскага клуба — «Зары», з якім выйграў Кубак Малдовы.
У жніўні 2016 года стаў іграком беларускага клуба «Слуцк»[2]. Аднак ужо 28 жніўня ў матчы з мінскім «Дынама» (1:1) атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў канцы сезона 2016. У пачатку сезона 2017 звычайна выхадзіў на замену, але пазней стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. Заставаўся іграком асновы і ў сезоне 2018.
У снежні 2018 года пакінуў «Слуцк»[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з расійскім клубам «Тамбоў»[4]. У жніўні 2019 года перайшоў у «Армавір», дзе гуляў да канца сезона 2019/20. У лютым 2021 года папоўніў склад ізраільскага «Хапаэля» з Хадэры.
У пачатку 2022 года быў блізкі да вяртання ў «Слуцк», аднак у выніку пераход не адбыўся. У красавіку 2022 года стаў іграком казахстанскага «Ардабасы», а ў ліпені перабраўся ў «Мактаарал».
У ліпені 2023 года перайшоў у ізраільскі «Макабі» з Герцліі.