Селы

Селы — усходнябалцкае племя, якое ў пачатку XIII стагоддзя займала левабярэжжа Дзвіны (паўднёвы ўсход цяперашняй Латвіі і сумежны раён на паўночным усходзе цяперашняй Літвы).

Палітычны і ваенны цэнтр селаў — умацаванае гарадзішча (існуе з VI стагоддзя) і паселішча Селпілс на беразе Заходняй Дзвіны. Селы вялі барацьбу супраць нямецкай агрэсіі, але ў 1208 годзе трапілі ў залежнасць ад Лівонскага ордэна. Селы ўвайшлі ў склад латышоў і часткова літоўцаў.

У 2021 годзе ў Латвіі прыняты закон, згодна з якім вылучаецца пяты гістарычны рэгіён у складзе Латвіі — Сэлія (апроч Латгалэ, Зэмгалэ, Курзэмэ і Відзэмэ).

Назва селаў найімаверней гідранімічнага паходжання, ад назвы краю *Sėlia (Се́ля, Се́лія), якая ад не захаванай да сёння рачной назвы тыпу балцк. *Sēla.

Ад кораня *sel- / sal-, ад якога таксама латвійскія гідронімы тыпу Sēlīte, Salaca, Salate, Saliene, Sal-upe, літоўскія Sėliupis, Sal-upis, Sala, Salantas, таксама балцкія гідронімы на Павоччы тыпу Села, Селна, Сельна, Селена, Салона[1].

Звязана з літоўскім salti «памалу цячы, разлівацца», прускім salus «дажджавы ручай». Назва ракі Села значыла «Плыткая (рака)».

Адзіны тапонім, звязаны з селамі, на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Селігоры (< Сълигора < Sēligalā «Селіголь; край селаў»[2]).

Назвы многіх рэгіёнаў, утвораныя ад назваў балцкіх плямёнаў, звязаныя менавіта з гідронімамі, якія найчасцей таксама не захаваліся і не ідэнтыфікуюцца. Назвы Галінда, Натангія (прускія землі), Яцвязь, Судовія (зямля роднасных яцвягам судоваў)[3], Нальша, Латыголь[4], імаверна і Літва, а таксама назва дагістарычных неўраў, звязваюцца з гідронімамі з асновамі Gal-ind-, Nat-ang-, Jat-(а)v-, Sūd-(а)v-, Nal-š-, Lat-, Liet-(u)v-[5], Nau-r-[6]. Мяркуецца, што на адпаведных рэчках маглі знаходзіцца сакральна-рэлігійныя цэнтры пэўнага рэгіёна (племені).

Гідронімы "сялонскага" паходжання

[правіць | правіць зыходнік]

У падзвінскім рэгіёне, які прымыкае адначасова да Латвіі і Літвы, назоўная спадчына селаў — назвы азёраў Вісяты, Золва, Опса.

Гэтыя назвы аднаўляюцца як *Veisintas, *Zalva[7], *Apsa. Іх літоўскія адпаведнікі — водныя назвы Viešintas, Žalvė, Apša ("Цякучае", "Зеленаватае", "Асінавае"), без уласцівага мове селаў пераходу ž > z і š > s.

Недалёка ад іх, на тэрыторыі Літвы, уздоўж літоўска-латвійскай мяжы — азёры, назвы якіх таксама вызначаюцца як сялонскія: Zarasas, Vazajis, Zalvas, Zalvė[8].

Далей на ўсходзе вядомыя некалькі балцкіх гідронімаў "сялонскага" тыпу:

  1. Топоров В. Н. Еще раз о неврах и селах в общебалтийском этноязыковом контексте (народ, земля, язык, имя). Из истории и.-евр. *neur-: *-nour- и *sel- (неумирающая память об одном балтийском племени) // Балто-славянские исследования. XVII. Москва, 2006. С. 479—482.
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 539.
  3. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 207—208, 296—289, 649, 890.
  4. K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 504—507.
  5. Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. — С. 105, 137, 182, 185, 221—232, 295, 319.
  6. Топоров В. Н. Еще раз о неврах и селах в общебалтийском этноязыковом контексте (народ, земля, язык, имя). Из истории и.-евр. *neur-: *-nour- и *sel- (неумирающая память об одном балтийском племени) // Балто-славянские исследования. XVII. Москва, 2006. С. 453—462.
  7. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 546, 549.
  8. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1980. С. 368, 392, 393.
  9. В.Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 6.
  10. В.Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988-1996. Москва, 1998. С. 301.
  • Moora, H. Pirmatnējā kopienas iekārta un agrā feodālā sabiedrība Latvijas PSR teritorijā. — Rīga, 1952.
  • Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — 2-е издание. — М. — Л., 1938.
  • История Латвийской ССР. Том 1. — Рига, 1952.
  • Селы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 308. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).