Селядцападобныя

Селядцападобныя

Alosa fallax
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clupeiformes Bleeker, 1959

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161694
NCBI  32446
EOL  3190
FW  35437

Селядцападобныя (Clupeiformes) — атрад касцістых рыб.

Даўжыня 5—75 см (дараб да 3,7 м), маса (акрамя дараба) ад некалькіх грамаў да 4 кг. Цела серабрыстае, сціснутае з бакоў, укрытае цыклоіднай луской. Спінны плаўнік адзін, брушныя плаўнікі маюць 6—8 прамянёў. Адкрытапузырныя, плавальны пузыр злучаецца каналам са страваводам і мае адросткі. Добра развіты сейсмасенсорныя каналы на жабравай накрыўцы. Жаберныя тычынкі служаць цадзільным апаратам.

Вядомыя з верхняюрскага, шматлікія з верхнемелавога перыяду. Падзяляюцца на 3 сямействы: селядцовыя, анчоусавыя, дарабавыя; каля 70 родаў, 300 відаў. Пашыраны ў трапічных, умераных і зрэдку ў халодных марскіх водах; некаторыя жывуць у прэсных водах або заходзяць у рэкі на нераст. Чародныя пелагічныя рыбы.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца планктонам (дараб — драпежнік).

Адкладваюць шматлікую ліпкую ікру на грунт або водарасці.

Многія віды аб'екты промыслу.