Уяўляе сабой жаночы спарангій (мегаспарангій) насенных раслін. У пакрытанасенных раслін семязавязь размешчана ў поласці завязі, у голанасенных — на паверхні насенных лускавінак у жаночых шышках. У цэнтральнай частцы семязавязі (нуцэлусе) фарміруюцца ў выніку меёзу матчынай клеткі спор чатыры мегаспоры, затым тры з іх гінуць, а з адной мегаспоры фарміруецца жаночы гаметафіт. У кветкавых ён называецца зародкавы мяшок, у голанасенных яго часам называюць эндаспермам, таму што ў спелым насенні ў ім запасаюцца пажыўныя рэчывы. Звонку семязавязь прымацавана семяножкай (фунікулюс) да плацэнты.
Розныя тыпы плацэнтацыі могуць быць знойдзены сярод розных відаў раслін. Сярод іх:
Апікальная плацэнтацыя: плацэнта размяшчаецца наверсе семязавязі.
Аксілярная плацэнтацыя: завязь раздзелена на радыяльныя сегменты і плацэнты знаходзяцца ў асобных локусах. Вентральныя швы пладалісцікаў сустракаюцца у цэнтры завязі. Плацэнты знаходзяцца на зрослым крае пладалісцікаў. Два ці больш пладалісцікаў (напр. гібіскус, цытрус, паслён)
Базальная плацэнтацыя: плацэнта размешчана на базальнай частцы завязі. Аднагнёзная завязь (напр. асот, сланечнік, астравыя)
Свабоднацантральная плацэнтацыя: з’яўляецца, калі перагародкі завязі знікаюць і семязавязі аказваюцца размешчаны на цэнтральнай восі. Складаная аднагнёздная завязь (напр. зоркаўка, гваздзік)
Маргінальная плацэнтацыя: найбольш просты тып. На адным баку завязі знаходзіцца толькі адна падоўжаная плацэнта. Прыкметна ў аабовых. Пладалісцік просты, завязь аднагнёзная (напр. гарох)
Парыентальная плацэнтацыя: плацэнта на унутраным боку завязі. Два ці больш пладалісцікаў, аднагнезная завязь (напр. капуста)
Паверхневая плацэнтацыя: падобная да аксілярнай, але плацэнта знаходзіцца на ўнутранай паверхні мнагалокуснай завязі (напр. гарлачык)
Шамров И. И. Морфологическая природа семязачатка и эволюционные тенденции его развития у цветковых растений // Ботанический журнал. — 2006. — Т. 91. — № 11. — С. 1601—1636.