Горад
Сен-Луі
Saint-Louis
| ||||||||||||||||||
Сен-Луі (фр.: Saint-Louis) — горад у Сенегале. Адміністрацыйны цэнтр вобласці Сен-Луі.
Горад знаходзіцца на востраве ў вусці ракі Сенегал, каля мяжы з Маўрытаніяй. Заснаваны ў 1659[1] годзе ў якасці апорнага пункта французскіх калоній у Афрыцы. Да 1902 г. сталіца французскай калоніі Сенегал. У XVII—XVIII стст. горад з'яўляўся важным цэнтрам афра-еўрапейскага гандлю, у тым ліку, рабамі па рацэ Сенегал. Да канца XIX стагоддзя Сен-Луі з'яўляўся буйнейшым буйнейшым горадам на заходнім узбярэжжы Афрыкі[1].
Аўтамабільнай дарогай і чыгункай горад злучаны з Дакарам. У Сен-Луі дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, швейнай і паліграфічнай прамысловасці.
Традыцыйная забудова, нягледзячы на трухлявасць, захоўвае налёт маляўнічасці. Насельніцтва горада ў 1981 годзе налічвала каля 114 000[1] чал. Гістарычная і культурная сталіца Сенегала. Горад уваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.