Сенат Рэспублікі Сербскай сербск.: Сенат Републике Српске | |
---|---|
Тып | |
Тып | кансультатыўны орган |
Кіраўніцтва | |
Структура | |
Членаў | 55 |
Фракцыі | фракцый няма |
Сістэма галасавання | прызначаюцца Прэзідэнтам |
Зала пасяджэнняў |
Сенат Рэспублікі Сербскай — кансультатыўны орган вышэйшых канстытуцыйных органаў Рэспублікі Сербскай. Закон аб Сенаце Рэспублікі Сербскай быў прыняты 4 красавіка 1997 г.
У адпаведнасці з арт. 89 Канстытуцыі Рэспублікі Сербскай Сенат складаецца з 55 членаў, назначаных Прэзідэнтам Рэспублікі. Гэта вядомыя дзеячы грамадскага, навуковага і культурнага жыцця. Сенатары прызначаюцца на 7 гадоў з магчымасцю прызначэння на наступны тэрмін[1]. Пасяджэнні Сената праходзяць пад старшынствам Прэзідэнта. Сенат пачынае працаваць, калі Прэзідэнт прызначае па меншай меры палову ад агульнай колькасці сенатараў.
Сенат Рэспублікі Сербскай разглядае важнейшыя пытанні палітычнага, нацыянальнага, эканамічнага і культурнага развіцця Рэспублікі Сербскай: