Сенацкая плошча Санкт-Пецярбург | ||
Агульная інфармацыя | ||
---|---|---|
Раён горада | Цэнтральны | |
Паліцэйская частка | Адміралцейская частка | |
Ранейшыя назвы | Ісакіеўская плошча (20.04.1738—1763), Сенацкая плошча (1763—1923), Пятроўская плошча (1782—1820-я гг.), Плошча Дзекабрыстаў (1923—31.07.2008)[1][2] | |
Найбліжэйшыя станцыі метро | ![]() | |
![]() Медны коннік і будынак сената | ||
на карце яндэкс | ||
Сенацкая плошча на Вікісховішчы |
Сенацкая плошча (у 1923—2008 — Плошча Дзекабрыстаў) — адна з цэнтральных плошчаў Санкт-Пецярбурга. Знаходзiцца ля заходняй ускраіны Аляксандраўскага саду.
Сенацкая плошча была названая так у 1763 годзе пасля размяшчэння на ёй ўрадавай установы Сената. Для патрэб дзяржавы быў прыстасаваны былы асабняк віцэ-канцлера Бястужава-Руміна. У цяперашні час — рэзідэнцыя Канстытуцыйнага Суда РФ.
Сенацкая плошча з'яўляецца адной з самых старых плошчаў Санкт-Пецярбурга. Яна пачала фармавацца ў 1704 годзе, першапачаткова як частка гласіса пры Адміралцействе. Адміралцейства задумвалася не толькі як верф, але і як крэпасць. Таму вакол спатрэбілася стварыць свабодную прастору.
У 1782 годзе на плошчы быў адкрыты помнік Пятру I («Медны коннік»). Пасля гэтай падзеі плошча атрымала новую назву — Пятроўская плошча. Аднак сярод пецябруржцаў гэта назва не прыжылася, плошча па-ранейшаму ва ўжытку называлі Сенацкай.