| ||||||||||||||||||||||
Сент (фр.: Saintes, акс.: Santas) — французскі горад у дэпартаменце Прыморская Шаранта, на захадзе краіны, за 76 км уверх па цячэнні Шаранты ад Ла-Рашэлі. Ад гэтага горада паходзіць назва гістарычнай вобласці Сентонж. Насельніцтва — 26 011 чалавек (2010).