Сент-Агюр | |
---|---|
Saint Agur | |
Краіна паходжання | Францыя |
Горад, рэгіён | Бозак |
Малако | каровіна |
Пастэрызаваны | так |
Тэкстура | паўцвёрды |
Сент-Агюр (фр.: Saint Agur) — французскі паўцвёрды блакітны сыр з цвіллю.
Брэнд SAINT AGUR® належыць Savencia Fromage & Dairy Group, а раней Bongrain.
Кансістэнцыя крэмавая, пругкая, пастападобная з украпваннямі блакітнай цвілі.
Рэзкі смак блакітнай цвілі добра гармануе з мяккім сметанковым смакам сыру. Мае больш далікатную кансістэнцыю і смак за ракфор.
Сыр робяць з пастэрызаванага каровінага малака з дадаваннем вяршкоў.