Гістарычны горад Сент-Джордж і яго ўмацаванні, Бермудскія астравы* | |
---|---|
Historic Town of St. George and Related Fortifications, Bermuda** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Гавань горада | |
Тып | культурны |
Крытэрыі | iv |
Спасылка | 983 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2000 (24 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Сент-Джордж — горад на Бермудскіх астравах, адно з першых паселішчаў англічан у Новым Свеце. Горад і яго ўмацаванні з’яўляюцца аб’ектам са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Бермудскія астравы ў Атлантычным акіяне былі адкрытыя іспанцамі ў 1503 г. Сент-Джордж — першая сталіца Бермуд, заснаваная ў 1612 г. на аднайменным востраве. Гэта адна з старэйшых сталіц брытанскіх калоній. Гістарычны цэнтр горада распавядае нам пра часы засваення брытанцамі Новага свету.
Дзяржаўную рэзідэнцыю пачалі будаваць у 1620 г. і працягвалі да пачатку 19 ст.; тут праводзіліся паседжанні парламенту, балы, суды і захоўваліся запасы пораху. Царква Св. Пятра 17 ст. з алтаром з чырвонага дрэва ўзведзена на фундаменце самай старой англіканскай царквы ў заходнім паўшар’і. Перад ратушай, пабудаванай у 1782 г., захаваўся ганебны слуп, ля каторага злачынцаў падвяргалі грамадскаму суду. Вакол — цэлыя кварталы гістарычных каланіяльных будынкаў 17-18 стст. Горад акружае кальцо фартоў, умацаваных для абароны ад піратаў. У Форце-Дэйвес, пабудаваным у 1620 г., захаваліся гаўптвахта і дзве адзінкі буйнакалібернай зброі.