Сент-Кілда

Сент-Кілда
англ. St Kilda, гэльск. Hiort
Насельніцтва
  • 0 чал. (2012)
Размяшчэнне
57°48′54″ пн. ш. 8°35′15″ з. д.HGЯO
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
St Kilda
Спасылка № 387 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып змешаны
Крытэрыі iii, v, vii, ix, x
Рэгіён Еўропа и Паўночная Амерыка
Уключэнне 1986  (10-я сесія)
Пашырэнні 2004, 2005
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сент-Кілда (англ.: St Kilda) — архіпелаг вулканічнага паходжання, размешчаны ў Атлантычным акіяне ў 70 км ад Гебрыдскіх астравоў і недалёка ад паўночна-заходніх берагоў Шатландыі, аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У яго ўваходзяць чатыры маленькія астравы: Хірта, Дан, Соўэй і Борэрэй. Гэты аб’ект славуты самымі высокімі ў Еўропе ўцёсамі. Акрамя таго, на архіпелагу размяшчаецца найбуйнейшая ў Паўночнаатлантычным рэгіёне калонія марскіх птушак. Напрыклад, на мясцовых скалах гняздуюцца болей за 60 тыс. пар паўночнага баклана.

Астравы Сент-Кілда ненаселеныя з 1930 г. Аднак на працягу каля 2000 гадоў на ніх жылі людзі, якія збіралі пух і яйкі марскіх птушак, разводзілі скот і займаліся земляробствам. Унікальная экасістэма архіпелага не пацярпела ад дзейнасці чалавека і захавалася ў непарушным стане. Для яе аховы ў 1986 г. на тэрыторыі архіпелага быў створаны запаведнік. Пазней па прычыне культурнай каштоўнасці ён быў аднесены да катэгорыі «культурны ландшафт».


  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.