Сербская прагрэсіўная партыя | |
---|---|
сербск.: Српска напредна странка | |
Лідар | Аляксандр Вучыч |
Заснавальнік | Томіслаў Нікаліч і Аляксандр Вучыч |
Дата заснавання | 21 кастрычніка 2008 |
Штаб-кватэра | Бялград |
Краіна | |
Ідэалогія |
нацыянал-кансерватызм папулізм пан'еўрапеізм |
Інтэрнацыянал | |
Саюзнікі і блокі |
Адзіная Расія Аўстрыйская партыя свабоды[1][2] |
Колькасць членаў | 800 000 |
Месцаў у Народнай Скупшчыне |
104 / 250 |
Сайт | srpskanaprednastranka.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сербская прагрэсіўная партыя — сербская палітычная партыя, створаная ў кастрычніку 2008 года былым лідарам сербскіх радыкалаў Томіславам Нікалічам у выніку партыйнага канфлікту ў Радыкальнай партыі паміж Нікалічам і Воіславам Шэшалем. Сербская прагрэсіўная партыя атрымала пераканаўчую перамогу на датэрміновых выбарах у Парламент Сербіі, якія адбыліся 16 сакавіка 2014 года. Партыі ўдалося заручыцца падтрымкай амаль 50 % выбаршчыкаў, і такім чынам, яна займае 160 з 250 месцаў у Народнай Скупшчыне. Па ідэалогіі лічыцца кансерватыўнай і сербскай нацыяналістычнай, аднак выступае за ўваходжанне Сербіі ў ЕС.
27 кастрычніка 2010 года ў Санкт-Пецярбургу было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж партыяй «Адзіная Расія» і Сербскай прагрэсіўнай партыяй. З расійскага боку ў цырымоніі прыняў удзел старшыня вышэйшага савета «Адзінай Расіі», старшыня Дзяржаўнай Думы РФ Барыс Грызлоў, з сербскага — старшыня Сербскай прагрэсіўнай партыі Томіслаў Нікаліч. Партыі дамовіліся кансультавацца і абменьвацца інфармацыяй па актуальных пытаннях.
Праграма сербскай прагрэсіўнай партыі будуецца на 10 асноўных прынцыпах[3]: