«Серве́ер» (англ.: «Surveyor») — серыя амерыканскіх аўтаматычных касмічных апаратаў для даследавання Месяца; праграма іх распрацоўкі.
Пасля мяккай пасадкі на паверхню Месяца праводзіліся панарамныя здымкі, даследаванне грунту, таксама адпрацоўваліся некаторыя элементы праграмы «Апалон».
Маса «Сервеераў» на Зямлі каля 1 т, пасля пасадкі на Месяц каля 285 кг.
У 1966—1968 гадах былі запушчаны 7 «Сервеераў».