Сергій I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Конан | ||||||
Пераемнік | Ян VI, Папа Рымскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
650 |
||||||
Смерць |
12 верасня 701 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сергій I (лац.: Sergius PP. I; 650 — 8 верасня 701) — Папа Рымскі з 15 снежня 687 года па 8 верасня 701 года. Стаў папам у сур’ёзнай барацьбе з антыпапамі Пасхаліем і Тэадорам. Адмовіўся падпісаць рашэнні Трульскага Сабора. У гэтай сувязі візантыйскі імператар Юстыніян II аддаў загад аб арышце Сергія, але народ перашкодзіў яго выкананню.
Сергій быў выхадцам з сірыйскай сям’і з Антыёхіі, якая пасялілася ў Палерма на Сіцыліі. Сергій пакінуў Сіцылію і прыбыў у Рым падчас пантыфікату Адэадата II. Леў II пасвяціў яго ў кардыналы царквы Санта-Сусана (Рым) 27 чэрвеня 683 года, і ён стаў падымацца па службовай лесвіцы духавенства. Заставаўся кардыналам Санта-Сусаны, пакуль яго не абралі Папам[1][2][3].
Калі 21 верасня 687 года пасля працяглай хваробы памёр папа Конан, яго архідыякан Пасхалій падкупіў экзарха Равены, Яна II Плаціна, разлічваючы з яго дапамогай стаць папам. Аднак больш шматлікай апынулася фракцыя ў падтрымку протаіерэя Тэадора. Дзве фракцыі пачалі ўзброеную барацьбу, размясціўшыся ў розных частках Латэранскага палаца — папскай рэзідэнцыі. Каб выйсці з тупіка, прадстаўнікі грамадзянскіх уладаў, арміі, духавенства і насельніцтва горада сустрэліся ў імператарскім палацы і абралі Сергія, а затым узялі штурмам Латэранскі палац, прымусіўшы двух канкуруючых кандыдатаў прызнаць Сергія[2][4].
Прытворна прызнаўшы Сергія, Пасхалій адправіў паслоў да Плаціна, абяцаючы яму вялікую суму золата ў абмен на ваенную падтрымку[4]. Экзарх прыбыў у Рым, але прызнаў, што Сергій быў абраны законна. Аднак ён усё роўна запатрабаваў абяцанае золата. Пасля інтранізацыі Сергія 15 снежня 687 года Плацін пайшоў. Пасхалій працягнуў інтрыгаваць і ў рэшце рэшт быў сасланы ў манастыр[2][4] па абвінавачванні ў вядзьмарстве.
Інтранізацыя Сергія скончыла апошні перыяд Sede Vacante перыяду «Візантыйскіх пап»[5].
10 красавіка 689 года Сергій хрысціў караля Уэсекса Кэдвалу ў Рыме. Таксама пасвяціў святога Віліброрда біскупам фрызаў, Liber Pontificalis адзначае, што ён таксама пасвяціў Бертвальда арцыбіскупам Кентэрбэрыйскім.
Сергій прымаў актыўны ўдзел у спыненні спрэчкі аб трох раздзелах ў 698 годзе[2].
Сергій заснаваў дыяканію Санта-Марыя-ін-Віа-Лата на Корса, — часткі горада, якая актыўна развівалася ў VIII стагоддзі. Таксама аднавіў яго і аздобіў царкву Святых Касьмы і Даміяна[6].
Сергій I не прысутнічаў на Трульскім Саборы 692 года, у якім прынялі ўдзел 226 або 227 епіскапаў, у пераважнай большасці з Канстанцінопальскага Патрыярхату. Удзел Васіля з Гарціны на Крыце, які належаў да Рымскай патрыярхіі, было прынята на Усходзе як рымскае адабрэнне, але на самой справе ён не быў папскім легатам[7].
Сергій прызнаў несапраўднымі рашэнні савета і заявіў, што «хутчэй памрэ, чым пагодзіцца з новымі памылкамі»[8][9]. Трульскі сабор асудзіў некаторыя рэлігійныя практыкі царквы на Захадзе, напрыклад, практыку набажэнстваў у буднія дні Вялікага посту, пост па суботах на працягу ўсяго года і т.п. Вялікія рознагалоссі былі выяўлены ў дачыненні да ўсходніх і заходніх святароў да бясшлюбнасці святароў і дыяканаў.
Разгневаны імператар Юстыніян II накіраваў свайго прадстаўніка, таксама па імі Сергій, каб арыштаваць біскупа Яна з Порта, галоўнага папскага легата на трэцім Сусветным саборы ў Канстанцінопалі, і Баніфацыя, папскага саветніка[3]. Іх арышт успрымаўся духавенствам як папярэджанне папы[3]. Урэшце Юстыніян II аддаў загад аб арышце Сергія I і вывазе яго ў Канстанцінопаль. Аднак міліцыя экзарха Равены сарвала гэтую спробу[2][10]. Але замест таго каб падштурхнуць антывізантыйскія настроі, Сергій зрабіў усё, каб здушыць паўстанне[10]. Рашэнні Трульскага сабора не прызнаюцца ў Заходняй Царкве да гэтага часу.
Папа Сергій I памёр 8 верасня 701 года.
Яго змяніў Іаан VI.