Серж Арош

Серж Арош
фр.: Serge Haroche
Дата нараджэння 11 верасня 1944(1944-09-11)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Albert Haroche[d]
Род дзейнасці фізік, прафесар універсітэта, навуковец, даследчык
Навуковая сфера квантавая механіка, квантавая фізіка[6], атамная фізіка[6], эксперыментальная фізіка[6], даследаванне[6] і Rydberg atom[d][6]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Клод Коэн-Тануджы
Член у
Узнагароды
Сайт college-de-france.fr/sit…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Серж Арош (фр.: Serge Haroche; нар. 11 верасня 1944) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2012) (сумесна з Дэвідам Вайнлендам) з фармулёўкай за «стварэнне прарыўных тэхналогій маніпулявання квантавымі сістэмамі».

Серж Арош нарадзіўся 11 верасня 1944 года ў Касабланцы, у яўрэйскай сям’і мараканца (па бацьку) і адэсіткі (па маці). Яго маці — Валянціна Арош (у дзявоцтве Рублёва, 1921—1998) — працавала настаўніцай, бацька — Альбер Арош (1920—1998, родам з Маракеша) — быў адвакатам. Яго бабуля і дзядуля (Ісаак і Эстэр Арош) ўзначальвалі школу Сусветнага яўрэйскага саюза École de l’Alliance Israélite. Калі Сержу было 12 гадоў, Марока абвясціла незалежнасць, і яго сям’я пераехала ў французскую метраполію.

Арош з’яўляецца членам Французскага, Еўрапейскага і Амерыканскага фізічнага таварыства. Цяпер жыве ў Парыжы.

Выбраныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Exploring the Quantum — Atoms, Cavities and Photons (with Jean-Michel Raimond) Oxford University Press, September 2006, ISBN 978-0-19-850914-1

Зноскі